Текст песни «Хлопец пашню пашет». Песняры

Альбом: 50 лучших песен • 2017 год
Исполнитель: Песняры

Хлопец пашаньку пахае, ой-ёй-ёй,
Яго сошанька крывая, ой божа ж мой!
Прыйшла к яму чарнявая, ой-ёй-ёй,
Вазьмі мяне, хлопец, замуж, ой божа ж мой!

Дзеўка замуж захацела, ледзь уся не абамлела.
Дзеўка замуж захацела, ледзь уся не абамлела.
Ой божа ж мой!
Хлопец здуру ажаніўся, ой-ёй-ёй,

На век жонкай падавіўся, ой божа ж мой!
Ані лыжкі, ані міскі, ой-ёй-ёй,
Павесілі тры калыскі, ой божа ж мой!
Ля калыскі трэба нянька, а ля печы — кашаварка.

Ля калыскі трэба нянька, а ля печы — кашаварка.
Ой божа ж мой!
Даў ёй хлопец тры капейкі, ой-ёй-ёй,
Пайдзі, купі хлеба-солі, ой божа ж мой!

Хлеба-солі не купіла, ой-ёй-ёй,
На базары заблудзіла, ой божа ж мой!
Хлопец пашаньку пахае, яго сошанька крывая.
Хлопец пашаньку пахае, яго сошанька крывая.

Ой божа ж мой!